У цяністым парку на беразе возера, на якім ўсталявана скульптурная выява цмока, адбыўся кірмаш, на якім майстры і рамеснікі выраблялі і прадавалі сувеніры і іншыя творы народнага мастацтва.
На працягу свята праходзілі канцэрты музычных і спеўных этнагуртоў: "Патрыцыя-Гарэза", "Молала", "Лепшы квас", "Тутэйшыя", дуэт "Агата", "Палац", "Спеўны сход", "Рокаш", а таксама з удзелам бардаў Зміцера Вайцюшкевіча і Веры Салонік.
Дзіцячы гурт з Міншчыны "Калыханка" пад кіраўніцтвам Ларысы Рыжковай даваў інтэрактыўныя забаўляльныя гульні, а вядомы гурт з Полаччыны "Варган" вучыў і запрашаў на беларускія танцы пад гукі скрыпкі, гармоніка і бубна.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/gistoryya-i-etnagrafiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/festyval-mifalogii
[5] https://zviazda.by/be/tags/u-gosci-da-lepelskaga-cmoka
[6] https://zviazda.by/be/tags/lepel
[7] https://zviazda.by/be/tags/cmok