У гарадскім пасёлку Бягомль Докшыцкага раёна прайшоў Дзень горада, якому сёлета споўнілася 435 гадоў. Свята прыпала на праваслаўны Спас.
Па традыцыі, урачыстасці пачаліся на самым старажытным месцы населенага пункта – каля царквы Усіх Святых. Спярша прайшла літургія і акрапленне святою вадою новай іконы, потым пачаўся хросны ход да месца, дзе разгарнуліся асноўныя падзеі свята. Ужо з раніцы каля Дома культуры працавалі дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі і імправізаваныя сцены пад назвай “Бягомльшчына партызанская”, у якіх актыўны ўдзел прынялі Бягомльскі лясгас, санаторый “Баравое”, участковая бальніца, музей Народнай славы, гарадскія школы. Работнікі культуры раёна парадавалі жыхароў вясёлым канцэртам.
А ў верасні ў Бягомлі пройдзе яшчэ адна важная і запамінальная падзея – будзе асвечана і ўрачыста адкрыта новая праваслаўная царква.
Анатоль Кляшчук
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/byagoml
[4] https://zviazda.by/be/tags/treba-doma-byvac-chascey