Міжнародны ваенна-музычны фестываль ужо дзясяты год запар напрыканцы лета — напачатку восені ладзіцца ў Маскве. У маляўнічым шоу, якое праходзіць каля Крамля, разам з ваеннымі музыкамі з розных краін свету традыцыйна будзе здзіўляць публіку і Узорна-паказальны аркестр Узброеных Сіл Беларусі.
Фестываль праходзіць пры поўным аншлагу. Каб ацаніць майстэрства музыкаў у пагонах, штогод за перыяд правядзення «Спаскай вежы» Красную плошчу ў сярэднім наведвае каля 300 тысяч чалавек. Арганізатары юбілейнага фестывалю запэўніваюць, што сёлета дзесяцідзённае шоу, якое ўяўляе сабой выступленні найлепшых ваенна-аркестровых калектываў свету, будзе запамінальным.
Вераніка КАНЮТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-kanyuta
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] mailto:kаnуutа@zvіаzdа.bу
[5] https://zviazda.by/be/tags/placdarm
[6] https://zviazda.by/be/tags/festyval-spaskaya-vezha