Пры гэтым нашы ваеннаслужачыя абышлі прадстаўнікоў наймацнейшых армій свету — Ірана, Індыі, Ізраіля... У выніковым рэйтынгу за беларускімі вайскоўцамі — людзі ў пагонах з 24 краін!
І гэта нават нягледзячы на тое, што з 28 конкурсаў нашы ваеннаслужачыя ўдзельнічалі ў 13-ці. Але гэта не перашкодзіла ім адзінаццаць разоў падняцца на п'едэстал. «Золата» айчыннай зборнай прынесла перамога нашых вайскоўцаў у конкурсе ваенна-прафесійнага майстэрства «Воін Садружнасці — 2017».
У найбольш відовішчным конкурсе гульняў — «Танкавым біятлоне» — беларускія вайскоўцы абагналі танкістаў з 15 краін свету. Больш хуткімі за іх аказаліся толькі расіяне, казахі і кітайцы.
Вераніка КАНЮТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-kanyuta
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:kаnуutа@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/placdarm
[5] https://zviazda.by/be/tags/armeyskiya-mizhnarodnyya-gulni