Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка праінспектуе ход уборачнай кампаніі ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У другой палове дня 16 жніўня Прэзідэнт працягнуў серыю рабочых паездак па краіне. Калі некалькі дзён таму кіраўнік дзяржавы падрабязна азнаёміўся і пракантраляваў ход уборачнай кампаніі на паўднёвым захадзе Беларусі, то зараз у цэнтры ўвагі Аляксандра Лукашэнкі ўсходнія рэгіёны.
«Прэзідэнт Беларусі на верталёце абляцеў усходнюю частку сталічнага рэгіёна і большасць раёнаў Магілёўскай вобласці, назіраючы з вышыні за ўборкай ураджаю», — праінфармавалі ў прэс-службе. Ужо сёння Аляксандр Лукашэнка асабіста наведае і пракантралюе сітуацыю на палях і ў гаспадарках гэтых рэгіёнаў. Запланаваны мерапрыемствы і на палях Віцебскай вобласці.
Надзея ЮШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-yushkevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/prezident
[4] mailto:yushkevich@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/zhnivo-2017-0