Многія тэлевізійныя праграмы разам са сваімі стваральнікамі летам адпачываюць. Тэлевізійны варыянт гульні «Размаўляем па-беларуску» — таксама. Таму да верасня ў эфіры тэлеканала «Беларусь-3» будуць ісці паўторы папулярнай праграмы. Але ж стваральнікі паклапаціліся пра тых, хто не збіраецца прыпыняцца ў вывучэнні беларускай мовы, і падрыхтавалі арыгінальныя версіі друкаваных выпускаў.
Ці ведалі вы, як узнік выраз «памяняць быка на індыка»?
З даўняга часу ў нашым народзе існавала іранічнае, хоць і спачувальнае, стаўленне да тых, хто стаў ахвярай неэквівалентнага абмену ці гандлю. Не дзіва, што аб'ектам такога нявыгаднага, як на цвярозы розум, абмену, станавіліся часам розныя заморскія жывёліны, у тым ліку і «галагузыя куры».
Гэтак некаторыя раней называлі індыкоў. Можна меркаваць, што за такую заморскую птушку аматары іншаземнай моды пагаджаліся плаціць занадта высокую цану, несувымерную з сапраўднай спажывецкай каштоўнасцю пакупкі. Зразумела, што вага, а значыць, і колькасць мяса ў быка значна большыя, чым у індыка. Таму, як адлюстраванне іранічнага стаўлення да тых, хто мяняе лепшае на горшае, і з'явіўся выраз «памяняў быка на індыка».
Для тых, хто разважае пра свой удзел у тэлепраграме, нагадаем: каб стаць удзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу [4] або 3bеlаrus.bу [5] і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Паўторы выпускаў тэлевіктарыны — у ранішнім эфіры «Беларусь 3» кожную суботу.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
іоst@zvіаzdа.bу [6]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] http://www.tvrgomel.by/
[5] http://www.3belarus.by/
[6] mailto:іоst@zvіаzdа.bу
[7] https://zviazda.by/be/tags/razmaulyaem-pa-belarusku-0