Штогадовы конкурс «Работадаўца года» праводзіцца ў трэці раз. Яго арганізатар — адукацыйны цэнтр «Лідар».
Да ўдзелу запрашаюцца кампаніі, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць на тэрыторыі Беларусі. Прычым не толькі буйныя прадпрыемствы — гэта могуць быць арганізацыі, дзе працуе і дзесяць чалавек. Галоўнае, каб кампанія цаніла іх і імкнулася стварыць для іх камфортныя ўмовы.
Удзел бясплатны. Заяўкі прымаюцца да 10 верасня 2017 года ўключна. Запоўніць заяўку можна тут [3]
Экспертны савет будзе ацэньваць умовы працы ў кампаніях-удзельніцах па некалькіх крытэрыях. Улічваюць, напрыклад, памер сярэдняга заробку ў параўнанні з сярэднегаліновым, склад сацпакету і іншыя параметры. Акрамя Гран-пры і агульных прызавых месцаў, прысуджаюцца таксама галіновыя намінацыі: выбіраюцца пераможцы ў сферы гандлю, машынабудавання, адукацыі, індустрыі прыгажосці і г.д. Падрабязней аб ходзе конкурсу можна даведацца на яго інтэрнэт-старонцы ці з Палажэння [4].
Конкурс “Работадаўца года” дазваляе саіскальнікам вызначыцца з будучым месцам працы, а кампаніям — паказаць свае моцныя бакі і прыцягнуць сапраўды класных спецыялістаў.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-lubneuskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeUOiMdw14Z85sCQ48N_bkgh890TWIJxVwCUwfxJAtG0xxMrw/viewform
[4] https://lider.by/rabotodatel-goda/polozhenie-dlya-konkursa
[5] mailto:lubneuskaya@zviazda.by
[6] https://zviazda.by/be/tags/praca