Дзень памяці Якуба Коласа, велакупала: экскурсія на роварах, вялікі фестываль светлашарыкаў і гульнявое свята «Toyday» – афіша «Звязды» з 14 па 20 жніўня.
Дзе: Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)
Калі: 14 жніўня, 15:00
Колькі каштуе: удакладняць у касе
У дзень памяці паэта музей запрашае на аўтобусна-пешаходную экскурсію «Мінскія адрасы Якуба Коласа», якая дапаможа глыбей пазнаць жыццё беларускага Песняра.
У 15:00 адбудзецца памінальны мітынг і ўскладанне кветак да магілы паэта. Удзел у ім прымуць члены сям’і Якуба Коласа, літаратары, грамадскія дзеячы, мастакі, навукоўцы.
Дзе: Мінск
Калі: 16 жніўня, 19:00
Колькі каштуе: 5 руб. – за тыдзень да экскурсіі, 8,5 руб. – да дня экскурсіі
У міжваенны перыяд Янка Купала, атрымаўшы першым званне народнага паэта, пасяляецца ў Мінску. Дзе жыў паэт? Хто былi яго суседзi? Чаму i як прыйшлося ратавацца ад Свiслачы? І як потым ратавалі самога пасля спробы самагубства? Постаць класіка, яе мінскія абрысы і цені – у новай аўтарскай велаэкскурсіі Паўла Каралёва, супрацоўнiка Дзяржаўнага лiтаратурнага музея Янкi Купалы.
Дзе: «Дрымлэнд»
Калі: 19-20 жніўня, 21:00
Колькі каштуе: уваход вольны
Рамантычная жывая музыка і светлавое прадстаўленне ад аднаго з лепшых калектываў горада, вясёлыя сагравальныя конкурсы і гарачае харчаванне – завершыць свята запуск у неба тысяч светлашарыкаў.
Дзе: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі
Калі: 19-20 жніўня, 11:00
Колькі каштуе: 6 р.
Вас чакаюць велізарная гульнявая зона, зона настольных гульняў, робаты, у тым ліку адзіны ў Беларусі сапраўдны робат-андроід вышынёю з чалавечы рост, які будзе адказваць на любыя пытанні, навуковая зона, аrt-зона, спартыўная зона, майстар-класы і анімацыйныя забавы ад лепшых школ развіцця, атракцыёны і аквагрым, батуты, фудкорт са смачнасцямі і гарачай ежай, конкурсы з прызамі і падарункамі.
Дзе: стадыён гімназіі №42 Мінска
Калі: 16, 23, 30 жніўня, 18:30 і 19:30
Колькі каштуе: бясплатна
На бясплатныя трэніроўкі «Free Minsk Workout» можа трапіць любы жадаючы. Кожную сераду на стадыёне 42 гімназіі будуць праводзіцца заняткі па фітнесу ў 18:30 і ёзе ў 19:30.
Усё, што вам спатрэбіцца, – добры настрой, дыванок і вада.
Дзе: Дом Ван Гога
Калі: па 1 кастрычніка, 12:00-22:00
Колькі каштуе: 7 р., ільготны квіток — 4 р.
У Мінску ў Доме Ван Гога праходзіць выстава рэпрадукцый вялікага постімпрэсіяніста.
Старадаўняя мэбля для экспазіцыі была дастаўлена напрамую з Галандыі. Цэнтрам натхнення для гасцей стане старая французская лодка, падвешаная да столі, на якой намалявана зорнае неба з аднайменнай карціны Ван Гога «Зорная ноч». Акрамя гэтага, кожную гадзіну для гасцей транслюецца дакументальны фільм пра жыццё геніяльнага мастака.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ganna-bagino
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/raim-shadzic