(Даслоўна з англ. Мудрагелістая летняя вечарынка)
У апошнія выхадныя ліпеня ў Мінску прайшло адно з самых файных мерапрыемстваў гэтага лета – арт-фэст “Freaky Summer Party” (FSP)! "Бярозка" схадзіла туды і зараз раскажа вам самае цікавае.
Для пачатку, што гэта такое? FSP - гэта пікнік у цэнтры горада, дзе ў адным месцы сканцэнтраваны творчы пласт усёй Беларусі і запрошаныя госці з іншых краін, кантынентаў. Музыка, танцы, ежа, адукацыя, забавы сабраныя ў адным месцы - урбан-парку «Dreamland» - менавіта тут другі год запар праводзіцца фестываль.
Якасныя рэчы - сістэматызаваныя рэчы. FSP падзелены на 2 дні і 6 асноўных пляцовак: музычная сцэна, Edutaiment, Blogeria, Food court, Design market, Kidsters. Апроч іх- 20 інтэрактыўных пляцовак і забавы ад партнёраў фестывалю.
Музычная сцэна. Хэдлайнерамі гэтага году на музычнай пляцоўцы сталі Everything Everything (UK) - "Прарыў года" па версіі The Times, Tesla Boy (RU) - піянеры электра-попа Расіі, Antoha MC (RU) - герой нашага часу і гіпнатычныя Beissoul & Einius (LT ). У гэтым годзе Freaky Summer Party дапоўніўся новай сцэнай - гэта заслуга музычнай групоўкі "Бассота", якая славіцца сваімі нястрымнымі вечарынамі.
Edutaiment. Самыя крутыя спікеры спакушаюць заставацца на гэтай пляцоўцы невылазна ўвесь дзень. Атрымаць новую ўнікальную інфармацыю, узбагаціцца ведамі ў галіне бізнесу, права, творчасці, журналістыкі, медыцыны - mission complete. Лекцыі праводзілі:
- Аляксей Аметаў (выдавец the Village) і Жэня Сугак (рэдактар the Village у Беларусі);
- Алёна Уладзімірская – стваральніца ўнікальнага сэрвісу «Анцірабства» і галоўным хэдхантэрам Рунэту;
- Fredrik Öst, - крэатыўны дырэктар і стваральнік топавага шведскага агенцтва SNASK;
- Аляксандр Стэльмах – дырэктар па міжнародным развіцці ARTOX у Кіеве;
- Андрэй Белавешкін, кандыдат медыцынскіх навук;
- Таццяна Ігнатоўская і Аляксандр Сцепаноўскі, якія прадстаўляюць адвакацкае бюро «Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры»;
Blogeria. Пляцоўка для блогераў і пра блогераў. Блогеры з мільёнамі падпісчыкаў, уладальнікі самых вядомых акаўнтаў у Instagram, вандроўцы-фатографы і тыя, хто жыве за кошт фота і відэа, знятых на мабільны тэлефон. Яны падзяліліся сваімі сакрэтамі, і распавялі, як на гэтым нядрэнна зарабіць.
Food court. Лепшая ежа горада. Незвычайная ежа горада. Лавандавы раф, хатнія вафлі з тварагом, нанамарожанае, рамен-бургер або #бургербезбулкі, асвяжальныя ліманады, кактэйлі - трэба каштаваць!
Design market. Купіць лімітаваную калекцыю мясцовых стрыт-арт брэндаў, паспрабаваць крафтавыя пачастункі, абзавесціся файнымі аксэсуарамі або выпрабаваць шчаслівую руку на блышыным рынку ў гарадскіх моднікаў - усе гэтыя магчымасці пратэставалі наведвальнікі на двухдзённым Design Market.
Kidsters. Для самых маленькіх. Але гэтая пляцоўка не пакінула абыякавымі і аўдыторыю 18+. Дарослыя з задавальненнем уцягнуліся ў шоў, рознафарматныя прадстаўленні, майстар-класы і квэсты. Тут рабілі маску-панду з паперы, плялі вянкі з жывых кветак, будавалі папераполіс, майстравалі паштоўкі і прымацоўвалі да спіны самаробныя крылы.
Плюсы фестывалю:
1. У гэтым годзе мерапрыемства рэальна каштавала сваіх грошай. Нягледзячы на штогадовыя скаргі ад наведвальнікаў "дарагія квіткі», «гэта не каштуе 30 рублёў», тое, што адбываецца, апраўдвае сродкі. Мноства актыўных пляцовак на любы колер і густ. У Еўропе падобныя фестывалі маюць цэннік у 40-50$.
2. Арт-пікнік стартаваў не вельмі ўдала: з раніцы ў суботу, 29 ліпеня пайшоў дождж. Арганізатары хутка знайшлі выйсце - закупілі дажджавікі і прадавалі па 2 рублі.
3. Аўдыторыя. Бясплатныя мерапрыемствы ў Мінску - гэта адразу наяўнасць некультурных наведвальнікаў. Варта ўвесці цэнз - і ўжо іншая справа.
Што было не так:
1. Чэргі. Супрацьяддзя няма.
2. Пляцоўка. У гэтым годзе прастора парка была арганізавана больш прыемна: усе пляцоўкі знаходзіліся на дастатковай адлегласці адна ад другой, каб не перашкаджаць. Аднак, яны засталіся тых самых памераў, што і раней. Напрыклад, Edutaiment не магла змясціць усіх наведвальнікаў пад свой купал падчас найцiкавейшых лекцый.
Тэкст: Марына Шантыр.
Фота: Яна Мусвідас.