Школьнікі і дарослыя, праграмісты і гісторыкі, жыхары сталіцы, маленькіх гарадоў Беларусі і нават замежжа — усіх іх сваім прыкладам натхніў і аб'яднаў сам першадрукар.
Конкурс, што сёлета быў аб'яўлены Саюзам пісьменнікаў, выклікаў вялікую хвалю цікавасці творцаў. Яны даслалі арганізатарам свае вершы, прозу, казкі на беларускай і рускай мовах. Але склалася так, што ўсе 6 твораў-пераможцаў напісаныя па-беларуску. Увага да конкурсу сталася настолькі шырокай, што аргкамітэт не абмежаваўся толькі вызначэннем лаўрэатаў, але вырашыў прысудзіць яшчэ 6 спецыяльных прызоў.
Як заўважыў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, конкурс ладзіўся з мэтай паказаць адметнасці пісьменніцкай работы, каб праз зварот да ўласнай літаратурнай творчасці яго ўдзельнікі зацікавіліся кнігай і чытаннем у цэлым.
Адметна, што пераможцы атрымалі дыпломы і сімвалічныя статуэткі, якія ў мініяцюры паўтараюць вобраз першадрукара.
Юзэфа ВОЎК
Фота Сяргея НІКАНОВІЧА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/tags/500-goddze-belaruskaga-knigadrukavannya