Калі ў вас заваляліся непатрэбныя альбо няўдала запісаныя CD, паспрабуйце пафантазіраваць і даць ім другі шанц. Прапануем вашай увазе падстаўку пад гарачае, зробленую са старога кампакт-дыска.
Крок 1. Выберыце старыя непатрэбныя дыскі і праверце, ці не захоўваецца на іх важная інфармацыя.
Крок 2. З крафтавай ці абгортачнай паперы, старонкі глянцавага часопіса, фотаздымка, паштоўкі выражце кружок памерам з дыск і наклейце яго на адзін бок дыска. Для больш стыльнага дызайну размалюйце дыск фламастарамі альбо проста пакіньце ў першапачатковым выглядзе.
Крок 3. Нанясіце на паверхню празрысты лак: гэта зробіць падстаўку вільгаценепранікальнай. Не карыстайцеся шэлакам (прыродная смала), бо ён не вільгацеўстойлівы.
Крок 4. На другі бок дыска наклейце кружок з лямцу патрэбнага памеру.
Новая падстаўка пад гарачае гатовая!
Іншыя ідэі для рэцыклінгу старых CD
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ekamaysternya
[2] https://zviazda.by/be/tags/maystar
[3] https://zviazda.by/be/tags/padstauka
[4] https://zviazda.by/be/tags/nul-adhodau
[5] https://zviazda.by/be/tags/drugoe-zhyccyo
[6] https://zviazda.by/be/tags/rodnaya-pryroda