Рэчычане Іван Вырвіч і Алег Хвост з Агракамбіната «Холмеч» Рэчыцкага раёна зноў — першыя «тысячнікі» ў краіне.
Летась менавіта яны таксама намалацілі самую першую тысячу тон збожжа. Старшы камбайнер Іван Вырвіч кіруе камбайнам з 1995 года, а яго напарнік — толькі другое жніво. У Гомельскім абкаме прафсаюза паведамілі, што павіншаваць камбайнераў на поле прыехалі адказныя асобы Гомельскага аблвыканкама, Рэчыцкага райвыканкама і прафсаюзаў работнікаў АПК.
Дарэчы, у КСУП «Агракамбінат «Холмеч» ёсць яшчэ «тысячнікі». Вынік у тысячу тон па адвозе збожжа і рапсу сярод кіроўцаў старэйшых за 31 год ва Уладзіміра Трубілы і Віктара Кардаша. Тысячу тон намалоту збожжа і рапсу мае экіпаж Васіля Коваля і Мікалая Велікаборца.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
іоst@zvіаzdа.bу [3]
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:іоst@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/zbozhzha
[5] https://zviazda.by/be/tags/kambayn
[6] https://zviazda.by/be/tags/agrakambinat
[7] https://zviazda.by/be/tags/zhnivo