На здымку — маленькая беларусачка разам са сваёй матуляй Эміліяй Гаўрус у Грэцыі, на востраве Крыт. Каміле ўсяго 10 месяцаў. Разам з бацькамі яна любіць спазнаваць свет праз падарожжы. Камілка ўжо бачыла высокія горы, мора, а таксама пячору, у якой, паводле міфаў, нарадзіўся Зеўс. А яшчэ дзяўчынка, якая, дарэчы, родам з Гродна, вельмі любіць усміхацца, чым, несумненна, упрыгожвае наш cвет. Як і ўсе дзеткі, якія ўсміхаюцца!
Шаноўныя мамы і таты, бабулі і дзядулі! Шчыра запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе «Беларусікі». Дасылайце здымкі вашых дзетак, унукаў, а можа, нават і праўнукаў (з невялічкім аповедам) на адрас «Звязды». Але адна ўмова — каб, зірнуўшы на фота, адразу ж можна было зразумець, што гэта беларусік. Арыгінальнасць і творчы падыход вітаюцца! Аднаго з герояў, якога мы ўбачым на здымках, чакае прыз!
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarusiki-0