Каля берагоў Турцыі і Грэцыі адбыўся землятрус магнітудай амаль 7 балаў.
Як паведамляе БЕЛТА, землятрус адбыўся ўчора ноччу каля 1.30 па мясцовым часе ў Эгейскім моры. Паводле ацэнак спецыялістаў, яго магутнасць склала ад 6,7 да 6,9 бала. Эпіцэнтр знаходзіўся за 10 кіламетраў ад папулярнага ў турыстаў курортнага горада Бодрум на паўднёвым захадзе Турцыі і за 16 кіламетраў ад грэчаскага вострава Кос.
Розныя крыніцы паведамляюць пра тое, што ў Бодруме пацярпела каля 70 чалавек, у турэцкім горадзе Мугла шпіталізацыя спатрэбілася некалькім жыхарам. На востраве Кос — каля 120 пацярпелых, загінула 2 чалавекі.
У твітэр-акаўнце Міністэрства замежных спраў Беларусі з'явілася інфармацыя, што беларусы не звярталіся ў спецыялізаваныя органы па выніках здарэння. Таксама адзначаецца, што пасольствы Беларусі ў Турцыі і Балгарыі (у Грэцыі — па сумяшчальніцтве) сочаць за сітуацыяй у сувязі з землятрусам.
Пазней стала вядома, што ўлады Турцыі прынялі рашэнне адправіць на востраў Кос судна, якое эвакуіруе каля 200 турэцкіх грамадзян — для гэтага спатрэбіцца не менш за 2 рэйсы. З-за землятрусу пацярпелі порт і аддзяленне мытні на востраве, таму мясцовыя ўлады ўзгаднілі рэйс на найбліжэйшую прыстань.
Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/uladzislau-lukashevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:lukashevich@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/styhiya
[6] https://zviazda.by/be/tags/grecyya
[7] https://zviazda.by/be/tags/turcyya
[8] https://zviazda.by/be/tags/zemlyatrus