У ходзе пазачарговай сесіі МАК у Лазане дэлегаты аднагалосна выказаліся за правядзенне адначасовых выбараў сталіц летніх Алімпіяд 2024 і 2028 гадоў у рамках запланаванай 131-й сесіі МАК, якая пройдзе 13 верасня ў сталіцы Перу Ліме.
Зараз ёсць два прэтэндэнты на правядзенне Гульняў-2024 — Парыж і Лос-Анджэлес. Згодна з зацверджаным планам, чакаецца, што будзе дасягнута трохбаковае пагадненне паміж гарадамі-кандыдатамі і МАК. Такім чынам, адзін з гарадоў атрымае права правядзення Алімпіяды ў 2024 годзе, а другі горад аўтаматычна стане сталіцай наступнага алімпійскага форуму. Калі трохбаковае пагадненне не будзе дасягнута, выбары сталіцы Алімпіяды-2024 пройдуць у адпаведнасці са стандартным парадкам.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] mailto:lobazhevich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/sport
[5] https://zviazda.by/be/tags/alimpiec
[6] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyskiya-gulni