Да 950-годдзя Мінска правядуць конкурс графіці, паведамілі ў маладзёжнай палаце пры Мінскім гарадскім Савеце дэпутатаў.
Прадугледжана некалькі этапаў. Так, жадаючыя прыняць удзел у конкурсе могуць да 31 ліпеня адправіць заяўку на электронную пошту konkurs-950@tut.by [1]. У матэрыялах трэба пазначыць кантактныя даныя, прозвішча, імя, імя па бацьку, дату нараджэння, спасылкі на старонкі ў сацыяльных сетках, прыкласці фота папярэдніх работ.
На другім этапе, 2-10 жніўня, канкурсантам прапануюць намаляваць эскіз графіці на тэму, названую арганізатарамі, а потым увасобіць малюнак у жыццё (расходныя матэрыялы і пляцоўка для малявання прадастаўляюцца). Апошні этап пройдзе 1-4 верасня, графіцістам трэба распісаць сцяну.
Па выніках творчага спаборніцтва журы вызначыць лепшых маладых стрыт-арт-мастакоў горада.
БЕЛТА [2]
Спасылкі
[1] mailto:konkurs-950@tut.by
[2] http://belta.by
[3] https://zviazda.by/be/tags/950-goddze-minska
[4] https://zviazda.by/be/tags/grafici
[5] https://zviazda.by/be/tags/konkurs