Пра гэта ішла размова падчас сустрэчы старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзіміра Андрэйчанкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ірана ў Беларусі Мастафой Авейсі.
Спікер ніжняй палаты нагадаў, што для пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва была створана рабочая група. Ён адзначыў: «На мой погляд, дэпутаты гэтай групы не падключаны да работы змешанай беларуска-іранскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. А гэта трэба было б зрабіць абавязкова. Тое будзе толькі на карысць і Беларусі, і Ірану».
Патэнцыял для развіцця існуе і ў міжрэгіянальным супрацоўніцтве, у тым ліку па лініі гарадоў-пабрацімаў. Ужо ёсць прыклады заключэння двухбаковых дагавораў паміж рэгіёнамі, але плённай работы пакуль не назіраецца.
Налета Беларусь і Іран будуць святкаваць 25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін. Можна адзначыць пэўныя поспехі ў эканоміцы за гэты час. За чатыры месяцы гэтага года тавараабарот склаў $48 млн, у той час як за ўвесь 2016 год гэты паказчык ненашмат перавысіў $50 млн.
Уладзімір Андрэйчанка павіншаваў Мастафу Авейсі з пачаткам яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі і пажадаў, каб работа дыпламата была плённай.
Надзея АНІСОВІЧ
БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/nadzeya-anisovich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] mailto:аnіsоvісh@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-andreychanka-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/iran
[6] https://zviazda.by/be/tags/mastafa-aveysi