Аб'ём «лічбавага» экспарту ў ЗША па выніках 2017 года павінен вырасці на 20% і тым самым перавысіць адзнаку ў 450 млн долараў.
Паводле слоў часовага паверанага ў справах Беларусі ў ЗША Паўла Шыдлоўскага, летась аб'ём экспарту паслуг у ЗША склаў 400 млн долараў, 95% з якіх прыходзіліся на сферу інфармацыйных тэхналогій. Ён таксама адзначыў, што ўсё больш прадстаўнікоў ІТ-бізнесу з Беларусі выходзяць на амерыканскі рынак. Іх агульнай тэндэнцыяй з'яўляецца арыентаванасць на работу ў кірунку стварэння ўласнага праграмнага прадукту, а не аказання аўтсорсінгавых паслуг. Станоўчай тэндэнцыяй у развіцці супрацоўніцтва дзвюх краін таксама з'яўляецца і тое, што на нацыянальнай экспазіцыі Беларусі ў Маямі дзелавая супольнасць ЗША і кіраўнікі ўстаноў адукацыі праявілі цікавасць да наладжвання кантактаў у ІТ-сферы.
Ілья КРЫЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ilya-kryzhevich-0
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] mailto:krуzhеvісh@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/it-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/ekspart