За амаль векавую гісторыю звяздоўцы не страцілі энтузіязму і азарту! Мы запрашаем вас, шаноўныя чытачы, вашых блізкіх і сяброў на актыўнае свята, дзе вы зможаце паспаборнічаць у гіравым спорце і варкаўце, паўдзельнічаць у майстар-класах ад рэкардсмена Гінеса (аўтара больш як 100 сілавых рэкордаў!) Вячаслава Харанекі і ўбачыць гульню найлепшага міні-футбольнага клуба краіны «Сталіца»! Вас чакае мора спартыўнага драйву, падарункі ад газеты «Звязда», аўтограф-сесія са знакамітымі спартсменамі, фотазона, прыемная музыка і сяброўская атмасфера!
Свята адбудзецца ў суботу 29 ліпеня на спартыўнай пляцоўцы сталічнага Ліцэя №1 (праспект Газеты «Звязда», 6А).
Пачатак у 11.00. УВАХОД ВОЛЬНЫ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/zvyazdze-100-god
[4] https://zviazda.by/be/tags/svyata
[5] https://zviazda.by/be/tags/merapryemstva
[6] https://zviazda.by/be/tags/aktyuny-adpachynak
[7] https://zviazda.by/be/tags/kudy-paysci-u-minsku