Гэта падзея адбылася на фоне 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.
Паводле слоў Уладзіміра Андрэйчанкі, наша краіна выказвае гатоўнасць падпісаць афіцыйны дакумент і такім чынам стварыць групы дружбы паміж Нацыянальным сходам Беларусі і Генеральнымі штатамі Нідэрландаў, а таксама абмяняцца візітамі на ўзроўні рабочых груп ці кіраўнікоў парламентаў. Ён лічыць, што істотную ролю ў выбудоўванні двухбаковых адносін адыгрываюць менавіта парламентарыі, а такі крок паспрыяе наладжванню міжпарламенцкага дыялогу і ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы. У сваю чаргу Ёхана Брандт таксама выказала згоду з тым, што развіццё дыялогу па гандлёва-эканамічным і інвестыцыйным кірунку і для ўмацавання заканадаўчай базы сапраўды неабходна. Яна запэўніла, што Нідэрланды зацікаўлены ў развіцці кантактаў з Беларуссю, і пацвярджэннем таму служыць адкрыццё аддзялення пасольства.
"Паглядзім, што будзе далей. Магчыма, мы прыйдзем да адкрыцця самаго пасольства, але і тое, што мы робім цяпер, вельмі важна", —лічыць яна. Паводле слоў прадстаўніка знешнепалітычнага ведамства Нідэрландаў, не менш важна наладжваць і чалавечыя кантакты. Пацвярджэннем таму можа служыць магчымасць беларускіх дзяцей, якія пражываюць на тэрыторыях, пацярпелых у выніку аварыі на ЧАЭС, праходзіць аздараўленне ў Нідэрландах.
Варта таксама адзначыць, што адкрыццё аддзялення пасольства Ёхана Брант назвала першым крокам, за якім услед ідзе назначэнне канкрэтнага дыпламата, які будзе прадстаўляць інтарэсы Нідэрландаў у нашай краіне.
Ілья КРЫЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ilya-kryzhevich-0
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] mailto:Kryzhevich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[5] https://zviazda.by/be/tags/niderlandy