Міхаіл МЯСНІКОВІЧ, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, і Мар'яна ШЧОТКІНА, віцэ-спікер верхняй палаты беларускага парламента, а таксама члены Савета Рэспублікі ўзялі ўдзел у рабоце 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, якая праходзіла з 5 па 9 ліпеня ў Мінску.
У рамках мерапрыемства, прысвечанага ўмацаванню ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў імя міру і росквіту ў рэгіёне, прайшлі пасяджэнні пастаяннага камітэта ПА АБСЕ і агульных камітэтаў: па палітычных пытаннях і бяспецы; па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі; па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях. Члены Савета Рэспублікі таксама ўзялі ўдзел у названых пасяджэннях.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/parlament
[3] https://zviazda.by/be/tags/abse