Анонс ад сяброў
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях запрашае:
XIII Рэспубліканскі дзіцячы палявы летнік «Выратавальнік» пройдзе з 11 па 15 ліпеня на базе ліцэя МНС у Гомельскім раёне. Арганізатарамі выступаюць Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларуская моладзевая грамадская арганізацыя выратавальнікаў-пажарных, аб'яднаная рэдакцыя часопісаў «Служба выратавання» і «Юны выратавальнік». Асноўная задача злёту - грамадзянскае і патрыятычнае, ідэйна-маральнае выхаванне маладога пакалення, абмен вопытам і ўмацаванне сувязяў паміж рэгіянальнымі аддзяленнямі грамадскага аб'яднання «Беларуская маладзёжная арганізацыя выратавальнікаў-пажарных” і клубамі юных ратавальнікаў-пажарных, навучанне дзяцей навыкам выратавання і самавыратавання ў розных надзвычайных сітуацыях, фарміраванне культуры бяспекі ў грамадстве.
У Рэспубліканскім палявым летніку «Выратавальнік» прымуць удзел каманды-пераможцы абласных, Мінскага гарадскога этапаў, а таксама каманда ліцэя МНС. У кожнай камандзе па 10 чалавек: 5 дзяўчынак і 5 хлопчыкаў ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў.
Праграма палявога лагера будзе насычанай і цікавай. Яго ўдзельнікам трэба будзе прайсці нямала складаных выпрабаванняў, і праявіць сябе ў 9 спартыўных і творчых конкурсах: «Намётавы гарадок», «Трапны стралок», «БМГАВП - арганізацыя мая», «Аказанне першай дапамогі», «Дартс», «Развядзенне вогнішча», «Баявое разгортванне», «Устаноўка намёта», «НС тэхнагеннага характару». Арганізатары падрыхтавалі для дзяцей і забаўляльную праграму – вогнішча дружбы, дыскатэкі.
12 ліпеня адбудзецца ўрачыстае адкрыццё XIII Рэспубліканскага дзіцячага палявога лагера «Выратавальнік», а 14 ліпеня - ўрачыстае закрыццё. Каманды - пераможцы будуць узнагароджаны граматамі, каштоўнымі падарункамі, кожны ўдзельнік - памятнымі сувенірамі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/byarozka
[2] https://zviazda.by/be/tags/letnik