Цэнтральнай тэмай трохгадзіннай размовы сталі беларуска-расійскія адносіны. Аляксандр Лукашэнка расказаў удзельнікам сустрэчы, як фарміруецца двухбаковае супрацоўніцтва краін у гандлёва-эканамічнай і грамадска-палітычнай абласцях. Таксама была закранута такая актуальная тэма, як міграцыйны кантроль.
Акрамя гэтага, бакі абмеркавалі планы па ўдасканаленні і развіцці СНД, прынцыпы ўзаемадзеяння ў Еўразійскім эканамічным саюзе, паколькі супрацоўніцтву Беларусі і Расіі ў рамках інтэграцыйных пляцовак удзяляецца асаблівая ўвага.
Асобна ўдзельнікі сустрэчы абгаварылі адносіны Беларусі з Кітаем і краінамі Захаду, Аляксандр Лукашэнка выказаў сваё меркаванне аб найбольш важных сусветных падзеях і даў ім уласную ацэнку. Адносна ўрэгулявання канфлікту ва Украіне Прэзідэнт падкрэсліў, што яго магчыма вырашыць толькі за сталом перагавораў.
Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/uladzislau-lukashevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/prezident
[4] mailto:lukashevich@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[6] https://zviazda.by/be/tags/tass
[7] https://zviazda.by/be/tags/zhurnalisty