Супрацоўнік аднаго са сталічных падраздзяленняў Дэпартамента аховы МУС Беларусі загінуў у іспанскім горадзе Алікантэ. Там міліцыянер праводзіў адпачынак разам з сям'ёй, паведамілі ў міністэрстве.
Мужчына ратаваў сваіх малалетніх дзяцей, якіх падчас купання раптоўна стала зносіць марскім цячэннем. Малыя не пацярпелі.
У цяперашні час кіраўніцтва Дэпартамента аховы МУС робіць усё неабходнае для аказання дапамогі сваякам праваахоўніка. Па інфармацыі Міністэрства замежных спраў Беларусі, пасольствам Беларусі ў Іспаніі пры садзейнічанні ганаровага консула Беларусі ў Алікантэ праводзяцца мерапрыемствы па арганізацыі дастаўкі цела на радзіму.
Супрацоўніку было 40 гадоў, каля 20 з якіх ён аддаў службе ў органах унутраных спраў. Характарызаваўся станоўча. Прадумана і адказна ставіўся да выканання сваіх абавязкаў, у складанай аператыўнай абстаноўцы прымаў правільныя самастойныя рашэнні, праяўляў разумную ініцыятыву, за што неаднаразова ўзнагароджваўся.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/ispaniya-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[7] https://zviazda.by/be/tags/mus