У Пінску ратавальнікі дапамаглі спусціцца на зямлю мужчыну, які выпаў з крана.
Выклік супрацоўнікам МНС паступіў ранкам: на тэрыторыі ЗАТ з крана на пляцоўку ўпаў чалавек, патрэбна дапамога.
На месцы ратавальнікі ўбачылі, што на пляцоўцы партальнага крана-лесапагрузчыка вежавага тыпу (самаходны на рэйкавым хаду) на ўзроўні дзесяці метраў ляжыць чалавек. Работнікі хуткай медыцынскай дапамогі праводзілі яго агляд, неабходна была дапамога ў спуску пацярпелага з вышыні. Што і было зроблена пры дапамозе ўніверсальнай складной шыны: мужчыну 1962 года нараджэння апусцілі ўніз і перадалі медыкам. З траўмамі рознай ступені цяжкасці пацярпелага шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне раённай бальніцы, стан яго цяжкі. Папярэдне ўстаноўлена, што мужчына сарваўся пры пад'ёме ў кабіну кранаўшчыка.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne