Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў аховы здароўя з прафесійным святам — Днём медыцынскіх работнікаў.
«Беларуская ахова здароўя сёння дасягнула значных поспехаў у прафілактыцы і дыягностыцы захворванняў, лячэнні пацыентаў, а таксама пазітыўнай дынамікі асноўных дэмаграфічных працэсаў, — гаворыцца ў віншаванні. — Многія паказчыкі, якія характарызуюць работу галіны, застаюцца найлепшымі сярод краін свету. Айчынная медыцына арыентавана на інавацыйнае развіццё».
Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананасць, што ў Год навукі, які аб'яўлены ў Беларусі, залогам поспеху сістэмы аховы здароўя стане актыўная інтэграцыя ўнікальных навуковых даследаванняў у практыку.
Паводле слоў Прэзідэнта, слоў падзякі за самаадданую працу заслугоўваюць вучоныя, урачы, сярэдні і малодшы медыцынскі персанал, спецыялісты сумежных прафесій, ад якіх залежыць захаванне здароўя і якасць жыцця людзей.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у высакароднай і адказнай працы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzen-medycynskih-rabotnikau