Не кладзіце кашалёк у кошык і іншыя лёгкадаступныя месцы. Бо так вы вельмі спакушаеце тых людзей, якія прывыклі карыстацца лёгкай нажывай. У Магілёве нядаўна чарговы раз судзілі неаднаразова судзімую магіляўчанку, якая прыходзіла ў буйныя гандлёвыя цэнтры, каб разжыцца на грошы за кошт няўважлівых пакупнікоў.
— Грамадзянка нідзе не працавала і жыла толькі за кошт гэтых крадзяжоў, — паведаміў намеснік начальніка аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці Яўген Івуцін. — Цікавасць для яе прадстаўлялі больш забяспечаныя жанчыны сярэдняга ўзросту або пенсіянеркі, якія клалі кашалькі ў інвентарныя кошыкі крамы. Пакуль пакупніца разглядала тавар, абвінавачаная набліжалася да яе з выглядам, што таксама нешта хоча купіць, і непрыкметна вымала кашалёк. На шчасце, злачынцу ўдалося схапіць, як той казаў, за руку. У ходзе судовага разбору сваякі абвінавачанай нават пакрылі пацярпелым страты. Але наступны год жанчына правядзе за кратамі.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:zіgulya@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh