Ранкам у МНС паступiла паведамленне пра перавышэнне ўзроўню натуральнага радыяцыйнага фону пры правядзеннi радыяцыйнага кантролю чыгуначнага вагона, гружанага дробленым металаломам, на тэрыторыi ААТ «Белдругчармет» у Гатаве.
Высветлiлася, што пры праходжаннi праз стацыянарную ўстаноўку радыяцыйнага кантролю чыгуначнага вагона зафiксавана перавышэнне ўзроўню натуральнага радыяцыйнага фону ў 17 разоў, на адлегласцi аднаго метра радыяцыйны фон быў у норме.
Ратавальнiкамi Рэспублiканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС металалом быў выгружаны на адкрытую пляцоўку. Пры дапамозе спектрометраў праводзiлася абследаванне грузу з вагона. Быў знойдзены металiчны прадмет цылiндрычнай формы (даўжыня 10 см, дыяметр 3 см). Перавышэнне радыяцыйнага фону на яго паверхнi было ў 250 разоў. Потым быў выяўлены другi металiчны прадмет цылiндрычнай формы (даўжыня 8 см, дыяметр 3 см) з перавышэннем радыяцыйнага фону ў 100 разоў.
Крынiцы iанiзуючага выпраменьвання перададзеныя для ўтылiзацыi ваУП «Экарэс». Пацярпелых i пагрозы радыяцыйнага забруджвання навакольнага асяроддзя няма.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/radyyacyya