Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл МЯСНІКОВІЧ на сустрэчы з прадстаўнікамі місіі Міжнароднага валютнага фонду. У нарадзе прыняў удзел кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Пітэр Долман.
— Мы ў Беларусі зацікаўленыя ў тым, каб нашы адносіны з фондам былі актыўнымі, не павінна быць паўзаў, для гэтага няма ніякіх прычын, — адзначыў сенатар. — Таму я заклікаў бы да актыўнай працы. Можа, ёсць нейкія перашкоды, бар'еры, але я лічу, што яны не з'яўляюцца стратэгічнымі, і трэба актыўна развіваць узаемаадносіны.
Па словах старшыні Савета Рэспублікі, Беларусь хоча мець праграму з Міжнародным валютным фондам. «І не толькі дзеля падтрымкі плацежнага балансу, хоць гэта, вядома, важна, — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. — Мы зацікаўлены ў маштабнай рабоце з прыватнымі інвестарамі. Адсутнасць праграмы ў пэўнай ступені стрымлівае гэты працэс». Сенатар таксама нагадаў пра тое, што 2017 год з'яўляецца юбілейным для нашых адносін з фондам — менавіта 25 гадоў таму было заключана пагадненне з МВФ. «І гэта пагадненне я быў удастоены гонару падпісаць», — дадаў Міхаіл Мясніковіч.
Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/uladzislau-lukashevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/parlament
[4] mailto:lukashevich@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/mvf
[6] https://zviazda.by/be/tags/mihail-myasnikovich-2