Паводле дадзеных канца 2016 года, у Кітаі налічвалася 223 925 журналістаў, якія валодаюць прэс-картамі. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, апублікаваным Усекітайскай асацыяцыяй журналістаў, перадае “Жэньминь жыбаа” анлайн”. [3]
Сярод іх 84.130 чалавек -- газетныя рэпарцёры, 6007 чалавек працавалі ў перыядычных выданнях, адзначаецца ў дакладзе, размешчаным на вэб-сайце асацыяцыі. 2801 чалавек -- журналісты інфармацыйных агенцтваў, 129.829 -- супрацоўнікі радыёстанцый, тэлестанцый і кінастудый дакументальных і хранікальных фільмаў. Акрамя гэтага, 1158 журналістаў пісалі артыкулы для навінавых вэб-сайтаў, гаворыцца ў дакладзе.
Даклад быў сумесна падрыхтаваны Усекітайскай асацыяцыяй журналістаў, Дзяржаўным упраўленнем па справах друку, выдавецтваў, радыёвяшчання, кінематаграфіі і тэлебачання і Дзяржаўнай канцылярыяй інтэрнэт-інфармацыі КНР.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya
[5] https://zviazda.by/be/tags/zhurnalisty