Як паведамілі ў правінцыйным штабе па барацьбе з паводкамі і засухамі, ліўневыя дажджы прайшлі ў 33 паветах 6 гарадоў і акругаў, у выніку чаго пацярпелі 298,4 тыс. мясцовых жыхароў, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". [3]
Па дадзеных метэаралагічных і гідралагічных станцый, асноўная частка ападкаў выпала ў 6 паветах, размешчаных у паўднёвай і цэнтральнай частках правінцыі Хунань. У прыватнасці, у павеце Ічжан выпала самая вялікая колькасць ападкаў за суткі (з 6 па 7 чэрвеня) - 49,5 мм. З-за дажджоў ва ўсіх чатырох найбуйнейшых мясцовых рэках, уключаючы раку Сянцзян, павысіўся ўзровень вады, які пакуль не перавышае крытычнай адзнакі.
Рабочыя групы накіраваны ў найбольш сур'ёзна пацярпелыя раёны. Па прагнозах сіноптыкаў, 10 чэрвеня ў Хунань зноў вернуцца моцныя дажджы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya
[5] https://zviazda.by/be/tags/liuni