Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8—9 чэрвеня здзяйсняе рабочы візіт у Казахстан, дзе бярэ ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.
У сваім выступленні на саміце кіраўнік дзяржавы агучыць пазіцыю беларускага боку па пытаннях далейшага развіцця арганізацыі, у тым ліку яе эканамічнага вымярэння. Беларусь у якасці назіральніка ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва прымае актыўны ўдзел у шырокім коле мерапрыемстваў па ўсіх асноўных вымярэннях: палітыка-дыпламатычным, гандлёва-эканамічным і культурна-гуманітарным.
Аляксандр Лукашэнка таксама возьме ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «ЭКСПА-2017» у Астане, дзе прадстаўлены і беларускі павільён. Афіцыйна свой удзел у выстаўцы пацвердзілі больш за 110 краін і каля 20 міжнародных арганізацый. Акрамя таго, запланавана двухбаковая сустрэча беларускага лідара з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць парадак дня беларуска-казахстанскіх адносін, узаемадзеянне ў інтэграцыйных фарматах.
Вераніка ПУСТАВІТ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-pustavit
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/prezident
[4] mailto:pustavіt@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan
[6] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka