Ён прыцягнуў больш як 300 удзельнікаў.
Яго мэтай было аб'яднаць прадстаўнікоў сферы ІT і вучоных для распрацоўкі інавацыйных рашэнняў у медыцыне, генетыцы і хіміі. У выніку за два дні распрацоўшчыкі стварылі разам адзінаццаць праектаў.
Першае месца журы прысудзіла праекту Plasmona — зручнаму мабільнаму спектрометру, які дазваляе вельмі хутка правесці аналіз на ўтрыманне наркатычных рэчываў у арганізме чалавека. Другое месца заваявала праграма для пацыентаў з паралічам твару Mіmіca. З яе дапамогай можна рабіць гімнастыку. Падчас практыкаванняў відэазапіс перадаецца ўрачу і той на падставе ўбачанага карэктуе лячэнне. Трэцяе месца — у сэрвісу PsychoPharmaGen, які дапамагае правільна падабраць лячэнне для пацыентаў з псіхічнымі захворваннямі, з улікам іх індывідуальных асаблівасцяў. А прыз глядацкіх сімпатый атрымаў праект Throw іt Now! — медыцынская тэхналогія, здольная ацэньваць рызыкі развіцця раку лёгкіх. Прадстаўнікі каманды ў сваім выступленні падкрэслілі, што гэтая методыка ўжо прымяняецца ў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/navuka
[4] mailto:nіkalaeva@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/it-1
[6] https://zviazda.by/be/tags/park-vysokih-tehnalogiy