Акцыя пройдзе 8 чэрвеня ва ўсіх аддзяленнях сувязі краіны. На працягу дня пры аднаразовай адпраўцы 10 і больш міжнародных простых паштовых картак кліент зможа аплаціць іх перасылку са зніжкай 10 працэнтаў.
Посткросінг — папулярны міжнародны анлайн-праект па абмене паштовымі карткамі і маркамі, хобі, якое аб'ядноўвае людзей з розных куткоў планеты. Тысячы паштовак штодзень разлятаюцца па ўсім свеце. Гэта сувенір, які дае магчымасць завочна пазнаёміцца з краінай і набыць сяброў. Тым, хто яшчэ не далучыўся да міжнароднага руху, Белпошта прапануе зарэгістравацца на сайце www.postcrossіng.com [3] і ўзяць удзел у прома-мерапрыемстве «Дзень посткросера».
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-lubneuskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://www.postcrossing.com/
[4] mailto:lubneuskaya@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/postkrosing-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/dzen-postkrosera
[7] https://zviazda.by/be/tags/belposhta