Учора на палігоне пад Брэстам распачалося тактычнае вучэнне «Славянскае братэрства — 2017». Удзел у ім прымаюць вайскоўцы з Беларусі, Расіі і Сербіі.
— У вучэнні ўдзельнічаюць узмоцнены асобны дэсантна-штурмавы батальён 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, парашутна-дэсантны батальён 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі і парашутная рота спецыяльнай брыгады Узброеных Сіл Рэспублікі Сербія, — паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі. — Разам увесь кантынгент складае шматнацыянальную батальённую тактычную групу. Усяго ж у вучэнні задзейнічана больш за 800 ваеннаслужачых і звыш 100 адзінак баявой і спецыяльнай тэхнікі.
Вучэнне праходзіць у два этапы. Актыўная фаза пройдзе з 12 па 14 чэрвеня. Скончыцца ж яно ў наступны чацвер.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] mailto:schklennіk@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/slavyanskae-braterstva
[6] https://zviazda.by/be/tags/brest