Чарнагорыя афіцыйна стала членам НАТА. Улады краіны ратыфікавалі дагавор аб уступленні Чарнагорыі ў альянс.
Дагавор быў падпісаны ў Вашынгтоне. На цырымоніі прысутнічалі міністр замежных спраў Чарнагорыі Срджан Дарманавіч, прэм'ер-міністр краіны Душка Маркавіч, а таксама амерыканскі дыпламат Томас Шэнан і генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг.
Срджан Дарманавіч перадаў на цырымоніі ў Дзярждэпе ЗША дакумент аб далучэнні краіны да НАТА намесніку дзяржсакратара ЗША Томасу Шэнану. Згодна з Паўночнаатлантычным (Вашынгтонскім) дагаворам, уступленне краіны ў альянс адбываецца з перадачай на захоўванне ўраду ЗША дакумента аб яе далучэнні да гэтай дамовы.
Прэм'ер-міністр назваў ўступленне ў альянс "гістарычнай падзеяй для краіны і нацыі".
Чарнагорыя стала 29-м членам НАТА.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/charnagoryya