Доля пагалоўя зуброў у Беларусі складае больш за 25 працэнтаў ад сусветнай колькасці, паведамілі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
З моманту рэалізацыі Праграмы па захаванні, рассяленні і выкарыстанні зубра ў Беларусі 1994—1998 гг. у краіне адзначаецца ўстойлівы станоўчы рост пагалоўя жывёл, колькасць якіх за 22-гадовы перыяд узрасла больш чым у чатыры разы і па стане на першага лютага гэтага года дасягнула 1574 асобін.
Тым самым пастаўленая ў Канцэпцыі захавання і ўстойлівага выкарыстання зуброў у краіне і зацверджаная ў 2012 годзе Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь задача па забеспячэнні далейшага росту і стабілізацыя колькасці беларускай папуляцыі зуброў на тэрыторыі краіны на ўзроўні, які гарантуе яе доўгатэрміновае выжыванне (1500 асобін), паспяхова выкананая. Беларусь з'яўляецца першай у свеце краінай па колькасці вольнажывучых зуброў, пры гэтым доля пагалоўя віду складае больш за 25 працэнтаў ад сусветнай колькасці.
Разам з тым існуе шэраг праблем, звязаных з уплывам зуброў на прыродныя экасістэмы і аграландшафты, станам асобных (Барысаўска-Бярозаўскай) мікрапапуляцый і «прыпяцкіх» групіровак жывёл, устойлівым выкарыстаннем іх рэсурсаў.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/zubr