Пра тое, што па возеры каля вёскі Саска Ліпка Нясвіжскага раёна рассякае магутны гідрацыкл, дзяржінспектарам паведаміў рыбалоў-аматар.
Апошні абураўся тым, што, калі адны мусяць выконваць нераставую забарону і рыбачыць з берага, іншыя выкарыстоўваюць плаўсродкі, чаго рабіць нельга ў гэты час. Работнікі Нясвіжскай міжрайінспекцыі адрэагавалі на сігнал і затрымалі кіроўцу гідрацыкла. Ім быў жыхар Нясвіжа. Мужчына растлумачыў, што нядаўна рамантаваў свой плаўсродак і вырашыў праверыць яго працаздольнасць непасрэдна ў вадзе. Парушальніку пагражае штраф да 20 базавых велічынь.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/brakanery