З наступнага панядзелка сацыякультурны канал «Беларусь 3» запрашае сваіх гледачоў у госці да сучасных мастакоў. Аўтары праекта падрыхтавалі цыкл фільмаў-партрэтаў «Майстэрня. Гісторыя аднаго мастака», які бліжэй пазнаёміць усіх ахвотных з вядомымі творцамі.
Так, героем першай серыі «Майстэрні» стане мастак Анатоль Кузняцоў — лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, аўтар больш як тысячы карцін, якія выстаўляюцца ў многіх музеях і галерэях свету, майстар «беспрадметнага» жывапісу, які адлюстроўвае пачуцці і думкі мастака. У наступных фільмах, запэўніваюць тэлевізійнікі, гледачы не толькі стануць гасцямі творчых лабараторый беларускіх жывапісцаў, але і даведаюцца, хто з вядомых майстроў быў адлічаны з мастацкага вучылішча за прафнепрыгоднасць, а чые работы, наадварот, атрымалі такое прызнанне, што неўзабаве стануць ілюстрацыямі падручнікаў па гісторыі. Сустрэчы ў «Майстэрні» будуць адбывацца ўвечары па панядзелках.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarus-3
[6] https://zviazda.by/be/tags/anatol-kuznyacou
[7] https://zviazda.by/be/tags/mastactva
[8] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen