Спатрэбіцца: бульба — 8 шт., часнок — 4 сярэднія зубчыкі, масла, алей, размарын (свежы ці сушаны), соль буйная.
Бульбу старанна вымыць і адварыць у мундзіры. Астудзіць. Ачысціць часнок і нарэзаць тонкімі пласцінкамі. У форму для запякання наліць трохі алею і выкласці на дно пласцінкі часнаку. Наверх пакласці шчыльна бульбу і прыціснуць, каб скурка лопнула, але самі бульбіны не страцілі пры гэтым форму.
Пасыпаць бульбу соллю і размарынам. Пакласці на кожную бульбіну кавалачак масла.
Запякаць пры 200 °С на працягу 15—20 хвілін да ўтварэння румянай скарыначкі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/hatnyaya-encyklapedyya