Сёння ўвечары экспазіцыя Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ажыве. Танкісты і лётчыкі, зенітчыкі і стралкі, партызаны і падпольшчыкі, а таксама ваенныя карэспандэнты і медыцынскія работнікі раскажуць гісторыю музейных прадметаў і інсталяцый, пакажуць эпізоды з ваеннага жыцця.
Паўдзельнічаць у іх атрымаюць магчымасць і наведвальнікі. Святочная праграма распачнецца ў 18.00 выступленнем «франтавой брыгады». Акрамя таго, на пляцоўцы каля музея размесціцца рэтра-выстаўка аўтамабільнай тэхнікі Міністэрства ўнутраных спраў, дзе таксама будзе паказана міліцэйская форма мінулых гадоў, апошнімі дасягненнямі падзеліцца Дэпартамент аховы МУС. У музейных залах чакае выстаўка «Авіяцыя партызанам у гады Вялікай Айчыннай вайны», адбудзецца прэзентацыя ўнікальнага музейнага прадмета. Не абыдзецца без салдацкай кашы і ваенных песень.
Для наведвальнікаў ночы музеяў арганізатары знізілі кошт білета. А для тых, хто прыйдзе ў ваеннай форме Чырвонай або Савецкай арміі, а таксама ў грамадзянскіх касцюмах 1930—1950-х гадоў, уваход бясплатны.
Вераніка КАНЮТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-kanyuta
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:kanyuta@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/placdarm
[5] https://zviazda.by/be/tags/muzey-vyalikay-aychynnay-vayny
[6] https://zviazda.by/be/tags/noch-muzeyau