Дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з 95-годдзем піянерскага руху.
Піянерскае юнацтва — выдатны час. Час рамантыкі, бескарыслівай дружбы, чыстых намераў і добрых учынкаў.
Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя, з'яўляючыся адным з самых масавых грамадскіх аб'яднанняў краіны, выхоўвае таленавітых дзяцей і падлеткаў, становіцца стартавай пляцоўкай, з якой пачынаецца іх жыццёвы шлях. Уступаючы ў рады піянерыі, кожны можа знайсці занятак па душы, сустрэць надзейных сяброў і аднадумцаў, развіць свае здольнасці і таленты.
У гэты ўрачысты дзень жадаю вам радасці і дабрабыту, міра і шчасця, поспехаў у вучобе і творчага натхнення.
Няхай ваша жыццё будзе насычана яркімі дасягненнямі, запалам і энергіяй, верай у дабро і справядлівасць!
Аляксандр Лукашэнка
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/brpa
[4] https://zviazda.by/be/tags/piyanery
[5] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne