Ірына Старавойтава, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, і Сяргей Рахманаў, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, прынялі ўдзел у адкрыцці ХХІ Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «СМІ ў Беларусі».
Арганізатарамі выстаўкі выступілі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, НВЦ «Белэкспа» пры падтрымцы Мінгарвыканкама, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, Саюза выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў друку, Дома прэсы, Беларускага саюза журналістаў. На выстаўцы было прадстаўлена больш за 400 друкаваных СМІ, тэле- і радыёпраграм, каналаў з Беларусі, Кітая, Азербайджана, Балгарыі, Германіі, Грузіі, Індыі, Латвіі, Літвы, Расіі, Турцыі, Украіны.
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-pustavit
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/parlament
[4] https://zviazda.by/be/tags/hhi-mizhnarodnaya-specyyalizavanaya-vystauka-smi-u-belarusi