Па выніках падліку 99,9% бюлетэняў кандыдат-цэнтрыст Эмануэль Макрон набраў 66,06%, а яго суперніца Марын Ле Пен - 33,94%.
Рэкордна высокай была колькасць пустых або сапсаваных бюлетэняў і выбаршчыкаў, якія не галасавалі.
Міністэрства ўнутраных спраў Францыі афіцыйна прызнала Макрона пераможцам гэтых выбараў.
39-гадовы Макрон стаў самым маладым прэзідэнтам у гісторыі краіны.
Падлічаны практычна ўсе бюлетэні як на участках на тэрыторыі Францыі, так і за мяжой. Разрыў у цэлых 33 працэнтныя пункты паміж кандыдатамі быў большы, чым прадказвалі праведзеныя перад выбарамі апытанні.
У той жа час высокай аказалася колькасць французаў, якія не прагаласавалі ні за аднаго з кандыдатаў - такіх было 25,38%.
ВВС [2]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] http://www.bbc.com/russian/news-39840582
[3] https://zviazda.by/be/tags/francyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/vybary