Падчас суботніка пералічана Br7420,92 тыс. Гэта на 3,3% больш, чым ў 2016 годзе.
Грашовыя сродкі будуць накіраваны на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы цэнтраў дзіцячай творчасці, рэканструкцыю і аднаўленне аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, стварэнне суб'ектаў інавацыйнай дзейнасці, рамонт, аднаўленне і падрыхтоўку да летняга сезона аздараўленчых дзіцячых лагераў.
У суботніку прынялі ўдзел 2 897 тыс. чалавек. Ён праводзіўся на працоўных месцах, аб'ектах гісторыка-культурнай спадчыны, у парках, населеных пунктах і інш.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/subotnik