Летась туры ў кітайскую глыбінку здзейснілі 2,1 млрд. чалавек.
Ва ўрбанізуючымся Кітаі небывалую папулярнасць атрымлівае сельскі турызм, адзначае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
У 2016 годзе арганізацыя збору ўраджаю для гарадскіх жыхароў і туры ў вёскі прынеслі 570 млрд юаняў (больш чым 80 млрд. долараў). Аб маштабах галіны cведчаць і такія лічбы: за мінулы год у Кітаі туры ў вёскі здзейснілі 2,1 млрд чалавек, а даходы ад турызму атрымалі 6,72 млн сялянскіх двароў. Такія дадзеныя прывялі спецыялісты на ўсекітайскай канферэнцыі па працы ў галіне агратурызму.
"Для развіцця сельскага турызму надышоў унікальны гістарычны шанц. У горадзе і ў вёсцы расце ўзровень даходаў, структура спажывання змяняецца ў бок павышэння патрэбы ў вольным часе і падарожжы", - сказаў міністр сельскай гаспадаркі КНР Хань Чанфу. Чыноўнік падкрэсліў, што прыродныя рэсурсы стануць яшчэ больш прывабнымі, калі ў працэсе інтэграцыі горада і вёскі палепшыцца інфраструктура і паслугі. Сельскі турызм дазволіць акультурыць знешняе аблічча вёсак і вырашыць іх праблемы, аптымізуе відавую і якасную структуры аграпродукцыі, павысіць аперацыйныя даходы сельскай гаспадаркі, забяспечыць занятасць сельскага насельніцтва і тым самым павялічыць яго даходы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya