З кожным годам важнасць лічбавых тэналогій у свеце толькі ўзрастае. Але першыя крокі да іх вывучэння школьнікі робяць на ўроках інфарматыкі. Каб заахвоціць дзяцей вывучаць гэты прадмет на паглыбленым узроўні, праводзілася адмысловая інтэрнэт-алімпіяда. Яе арганизатарамі сталі Нацыянальны інстытут адукацыі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел вучні IX-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, I-II курсаў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі з розных рэгіёнаў рэспублікі. Спаборніцтвы складаліся з двух этапаў. Першым з іх стаў дыстанцыйны. Ён праходзіў у сакавіку. Другі этап быў вочным і праводзіўся ўжо ў Мінску. А канчатковыя вынікі падвялі ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
— Заявак да нас паступіла больш за дзве тысячы, — распавядае начальнік упраўлення дыстанцыйных адукацыйных паслуг Нацыянальнага інстытута адукацыі Гюльнара Юсцінская. — Але толькі трыццаць з іх змаглі дайсці да вочнага этапу. Удзельнікі выконвалі дастаткова складаныя заданні па інфарматыцы. Пераможцы былі узнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі: планшэтамі, навушнікамі, вэб-камерамі і інш.
Азнаёміцца са спісам пераможцаў спаборніцтваў можна будзе на спецыялізаваным інтэрнет-рэсурсе па суправаджэнні анлайн-алімпіяд па вучэбных прадметах, турніраў і конкурсаў olimp.unibel.by [4].
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] http://olimp.unibel.by/
[5] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/infarmatyka
[7] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyada