33-я кітайская антарктычная экспедыцыя на борце навукова-даследчага судна "Сюэлун" ("Снежны дракон") вярнулася ў Шанхай, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
За 161 дзень судна пераадолела каля 31 тыс. марскіх міль. Дзяржаўнае акіяналагічнае ўпраўленне КНР і мэрыя Шанхая наладзілі ў порце цырымонію сустрэчы членаў экспедыцыі. 2 лістапада 2016 года судна "Сюэлун" з членамі 33-й экспедыцыі адправілася з Шанхая ў Антарктыку. Праз аўстралійскі порт Фрымантл яно прыбыло на палярную станцыю "Чжуншань". Пасля завяршэння першага этапу разгрузкі на станцыях "Чжуншань" і "Куньлунь" судна накіравалася да Антарктычнага паўвострава для правядзення даследаванняў Паўднёвага акіяна, а затым прыбыла на станцыю "Чанчэн" для разгрузкі грузаў.
У канцы студзеня 2017 года судна вярнулася на станцыю "Чжуншань". 7 сакавіка, пасля выканання ўсіх навукова-даследчых задач, яно ўзяў курс на радзіму. Паведамляецца, што члены 33-й экспедыцыі паспяхова выканалі задачы па пошуку і вызначэнні месца для будаўніцтва першага кітайскага аэрадрома на антарктычным ледзяным шчыце, вышукальныя работы ахапілі плошчу прыкладна ў 3 кв. км. Падчас экспедыцыі першы палярны самалёт Кітая "Сюэін-601" ("Снежны арол-601") двойчы здзейсніў пасадку на станцыі "Куньлунь". Акрамя таго, члены экспедыцыі завяршылі даследчую працу па вызначэнні месца для стварэння новай антарктычнай станцыі ў акваторыі мора Роса.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya
[5] https://zviazda.by/be/tags/antarktychnaya-ekspedycyya