Пра што толькі думаюць людзі, калі здзяйсняюць падобныя ўчынкі? 21-гадовая кабрынчанка, якая ніколі не мела правоў на кіраванне аўтамабілем, села за руль машыны, якая належыць грамадзянцы Расіі, і паехала катаць гасцей па Кобрыне.
Справа была ўвечары. Гора-вадзіцель не справілася з кіраваннем, выехала на сустрэчную паласу, а потым і на тратуар, дзе, на бяду, знаходзілася 15-гадовая дзяўчынка. Яна была літаральна прыціснутай да бетоннай канструкцыі клумбы. Як паведамілі ў прэс-службе Брэсцкай абласной ДАІ, пацярпелая дастаўлена ў рэанімацыю раённай бальніцы.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:yackevіch@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[6] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne