У сталіцы вышукваецца малады чалавек, якому касір памылкова выдала нашмат большую суму грошай, чым належала.
— Хлопец падышоў да акенца касіра філіяла банка, размешчанага ў адным з гандлёвых цэнтраў. Папрасіў абмяняць долары ЗША на беларускія рублі, — расказала афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага РУУС г. Мінска Таццяна Абозная. — Касір выдала кліенту грашовыя сродкі на дзве тысячы рублёў больш належнай сумы. Малады чалавек забраў грошы і пайшоў. Недастача выявілася толькі праз некалькі гадзін. Служба бяспекі банка забрала запіс з камеры відэаназірання, зараз хлопца вышукваюць.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni